ЗВАРОТ МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА ДА БЕЛАРУСАУ
Мікалай Статкевіч глыбока ўдзячны тым, хто яго падтрымлівае, тым, хто падтрымлівае ўсіх палітычных зняволенных, нягледзячы на тое, што лістоў ён атрымлівае зараз вельмі мала… Ён адказвае абсалютна на ўсе, якія да яго дайшлі. І ён ведае што іх, канешне, больш і выказвае сваю глыбокую ўдзячнасць тым, хто піша яму, хто дасылае грашовыя пераводы, альбо бандэролькі, хто падтрымлівае яго сям’ю і сем’і іншых палітычных зняволенных.
Мікалай лічыць, што гэтая сітуація ужо ненадоўга, што падзеі гэтага і мінулага года непазбежна прывядуць да зменаў ў нашай краіне. Мікалай лічыць, што зараз трэба пратрымацца, зараз рэжым раскручвае адзіны, апошні рэсурс што ў яго застаўся – сілавы. Ў іх нічога больш не застаецца, як ісці па шляху ўзмацнення рэпрэссій. Карацей кажучы, яны звыкла робяць тое, што умеюць і прывыклі рабіць. А гэта непазбежна, без нашага з вамі ўдзелу, прывядзе да канфлікту, да пагаршэння адносінаў з ўсімі, без выключэння, суседзямі, ў тым ліку і тымі, якіх яны лічаць сваімі, так бы мовіць, сябрамі, альбо хаўруснікамі. А пагаршэнне стасункаў непазбежна прывядзе да пагаршэння сітуаціі ў краіне з залежнай эканомікай.
Таму ён просіць пратрымацца і прывеў жартаўлівы прыклад, як ў беларускіх весках прусакоў знішчалі двума спосабамі. Першы спосаб – гэта спаліць хату, другі вымаразіць прусакоў. І ён бясконца ўдзячны беларусам, што яны не дапусцілі спальвання нашай беларускай хаты, што ў гэтым сэнсе ўсё было зроблена правільна, беларусы не дапусцілі эскалаціі крывавых падзей, так, памылкі, зразумела, былі, але ў глабальным сэнсе беларусы не дапусцілі крывавага сцэнару падзей, менавіта таго, які мог прывесці да страты незалежнасці ў тых умовах. І не дазволілі многім сілавікам замарацца ў крыві і зацята супраціўляцца, бо вядома, што злачынцы мусяць абараняць свае жыцце адзіным вядомым ім спосабам.
Таму застаецца толькі тактыка вымаражвання, яна пакутлівая, яна можа быць дастаткова доўгай, яна можа прывесці да расчаравання, да зняверавання пэўнай часткі людзей, але ён просіць не зняверавацца! Ен просіць нас перачакаць, і, самае галоўнае што застаецца ў чалавека, захаваць годнасць. І яшчэ ён просіць беларусаў не пакідаць Беларусь, не пакідаць ў глабальным сэнсе і ў абсалютна прамым сэнсе не з’язжаць пры мажлівасці, а калі такой мажлівасці няма, то вярнуцца, калі перамены настануць. Бо адбудоўваць краіну нам спатрэбяцца сілы і інтэллект кожнага з нас.
https://youtu.be/6HHC8gZ65Do
Тактика вымораживания | Что делать сейчас беларусамМікалай Статкевіч глыбока ўдзячны тым, хто яго падтрымлівае, тым, хто падтрымлівае ўсіх палітычных зняволенных, нягледзячы на тое, што лістоў ён атрымлівае зараз вельмі мала… Ён адказвае абсалютна на ўсе, якія да яго дайшлі. І ён ведае што іх, канешне, больш і выказвае сваю глыбокую ўдзячнасць тым, хто піша яму, хто дасылае грашовыя пераводы, альбо бандэролькі, хто падтрымлівае яго сям’ю і сем’і іншых палітычных зняволенных.
Мікалай лічыць, што гэтая сітуація ужо ненадоўга, што падзеі гэтага і мінулага года непазбежна прывядуць да зменаў ў нашай краіне. Мікалай лічыць, што зараз трэба пратрымацца, зараз рэжым раскручвае адзіны, апошні рэсурс што ў яго застаўся – сілавы. Ў іх нічога больш не застаецца, як ісці па шляху ўзмацнення рэпрэссій. Карацей кажучы, яны звыкла робяць тое, што умеюць і прывыклі рабіць. А гэта непазбежна, без нашага з вамі ўдзелу, прывядзе да канфлікту, да пагаршэння адносінаў з ўсімі, без выключэння, суседзямі, ў тым ліку і тымі, якіх яны лічаць сваімі, так бы мовіць, сябрамі, альбо хаўруснікамі. А пагаршэнне стасункаў непазбежна прывядзе да пагаршэння сітуаціі ў краіне з залежнай эканомікай.
Таму ён просіць пратрымацца і прывеў жартаўлівы прыклад, як ў беларускіх весках прусакоў знішчалі двума спосабамі. Першы спосаб – гэта спаліць хату, другі вымаразіць прусакоў. І ён бясконца ўдзячны беларусам, што яны не дапусцілі спальвання нашай беларускай хаты, што ў гэтым сэнсе ўсё было зроблена правільна, беларусы не дапусцілі эскалаціі крывавых падзей, так, памылкі, зразумела, былі, але ў глабальным сэнсе беларусы не дапусцілі крывавага сцэнару падзей, менавіта таго, які мог прывесці да страты незалежнасці ў тых умовах. І не дазволілі многім сілавікам замарацца ў крыві і зацята супраціўляцца, бо вядома, што злачынцы мусяць абараняць свае жыцце адзіным вядомым ім спосабам.
Таму застаецца толькі тактыка вымаражвання, яна пакутлівая, яна можа быць дастаткова доўгай, яна можа прывесці да расчаравання, да зняверавання пэўнай часткі людзей, але ён просіць не зняверавацца! Ен просіць нас перачакаць, і, самае галоўнае што застаецца ў чалавека, захаваць годнасць. І яшчэ ён просіць беларусаў не пакідаць Беларусь, не пакідаць ў глабальным сэнсе і ў абсалютна прамым сэнсе не з’язжаць пры мажлівасці, а калі такой мажлівасці няма, то вярнуцца, калі перамены настануць. Бо адбудоўваць краіну нам спатрэбяцца сілы і інтэллект кожнага з нас.
https://youtu.be/6HHC8gZ65Do
Зварот Мікалая Статкевіча да беларусаў
Мікалай Статкевіч глыбока ўдзячны тым, хто яго падтрымлівае, тым, хто падтрымлівае ўсіх палітычных зняволенных, нягледзячы на тое, што лістоў ён атрымлівае зараз вельмі мала… Ён адказвае абсалютна на ўсе, якія да…