Запіскі дэпрэсанта: чаму не да святаў пасля жніўня 2020 года

Партыя Народная Грамада

Запіскі дэпрэсанта

Ніхто з майго асяроддзя ніяк не можа зразумець, чаму я не святкую ніводнага свята са жніўня 2020. Я гавару, што не хачу святау‌, не да таго мне, калі ведаю, што людзей рабуюць, катуюць, знішчаюць. Мяркую, што мне не вераць, а прыдумваюць за мяне іншыя прычыны і нагоды. «Жыццё у цябе адно. Не страчвай яго на гэтага вусатага. Ты ж нічога не зменіш». Так, у мяне адно жыццё. А ў Вітольда Ашурка колькі жыццяў было? У Рамана Бандарэнкі? У Віхора, Шутава, Тарайкоу‌скага, Шышмакова?.. Колькі жыццяў у тых, хто за кратамі? Маім адным асабістым жыццём я, напэўна, нічога не зраблю. Але нас шмат.
Нас шмат? Ці насамрэч шмат тых, каму не да святау‌, хто не перагарнуў старонку, хто хоча не толькі захаваць сваё жыццё, але і выратаваць жыцці сваіх дзяцей і ўнукаў?
#дискуссия #от_подписчика
Пишите свои мысли в комментариях.