Паўлу Севярынцу споўнілася 45 гадоў. Трэці Новы год запар ён сустракае за кратаміДва гады таму на Но…

Паўлу Севярынцу споўнілася 45 гадоў. Трэці Новы год запар ён сустракае за кратамі

Два гады таму на Новы год ён адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі, а 7 чэрвеня 2020 года яго затрымалі, калі Павел вяртаўся з пікета Ціханоўскай у Мінску. Праз год, у маі 2021 года, Паўла асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне адбывае ў Шклоўскай калоніі.

Павел таксама адбываў пакаранне ў 2005-2007 і 2010-2013 гадах, тады ён быў асуджаны да хіміі.