​З амаль тысячы палітвязней калгасны дыктатар найбольш баіцца Статкевіча. Не будзем казаць пра следч…

З амаль тысячы палітвязней калгасны дыктатар найбольш баіцца Статкевіча.

Не будзем казаць пра следчыя ізалятары, але толькі калоній зачыненага тыпу (пра так званыя хіміі я увогуле мау‌чу, іх вельмі шмат) у Беларусі больш за дваццаць.

Неяк у 2007 адна мая знаёмая сказала: “Калі я была на Валадарцы…”
Усе суразмоу‌цы на яе вельмі здзіу‌лена паглядзелі адразу, а яна мела на у‌вазе толькі каталіцкі фэстываль. Цяпер у гэтым для такой моладзі няма нічога дзіу‌нага. Звычайная штодзённая справа.

Паглядзеу‌ сёння у‌вечары на сайте Вясны у‌весь спіс палітвязней у 969 чалавек. Там прысутнічаюць усе турмы і калоніі краіны! Акрамя адной аршанскай (а у‌ другой ёсць некалькі чалавек).

Орша мае калоніі рэцыдывістау‌. І сярод 969 вязней сумлення там амаль нікога няма. З 969 чалавек знаходзюцца у‌ некалькіх дзесятках ізалятарах, турмах, зонах, хіміях, хатніх арыштах. Не сустракау‌ я зараз толькі у‌ Амэрыканке КДБ грамадзян. Але ёсць адзін момант.

З 969 палітзняволеных паедзе у‌ турму асобага рэжыму у‌ Глыбокае толькі адзін. Там сядзяць, напрыклад, пажыццёвое. І гэты чалавек Мікалай Статкевіч. Адзін з 969.

Алесь Круткін