​Год за кратаміПаліна была затрымана роўна год таму. Тады я не змог абараніць Паліну, бо сам знаходз…

Год за кратамі

Паліна была затрымана роўна год таму. Тады я не змог абараніць Паліну, бо сам знаходзіўся за кратамі. У халоднай, цемнай і бруднай камеры я і сустракаў Новы год. Як разгортваліся падзеі 3 студзеня 2021 года мы маглі бачыць у так званым “судзе” над Палінай, дзе гэта з’яўлялася відэадоказам. Мы бачым як з трох машынаў выгружаецца цэлы натоўп сілавікоў: тры амапаўцы у шаломах масках і з таранам за плячыма, шэсцёра міліцыянтаў, служба апекі, супрацонікі ў цывільным, два падстаўныя “сведкі”. І уся гэта армія супраць адной безабароннай жанчыны і чатырохгадовага хлопчыка.

Гэта армада заходзіць у пад’езд, спрабуе ўпіхнуцца ў ліфт, але гэта не атрымоўваецца і амапаўцы і палова міліцыянтаў ідзе па лесвіцы. Мы бачым як яны падыходзяць да дзвярэй, адзін з міліцыянтаў для віда грукаецца, патрабуе адчыніць. Але ўжо праз 5 секундаў гучыць каманда выбіваць дзверы. І здаравенныя амапаўцы таранам б’юць у нашыя драўляныя дзверы, і яны адлятаюць на паўтары метры да шафы.

Паліну жорстка затрымліваюць на вачах у сына, рукі сцягваюць пластыкавымі сцяжкамі за спіной і пачынаюць вобшук, які больш нагадвае пагром. Так Паліна патрапіла ў палон які дожыцца ўжо год.

Але нават у палоне Паліна працягвае барацьбу. Яна бурыць сістэму, цалкам адмаўляе ўсе яе інстанцыі называе іх тым кім яны і з’яўляюцца: здраднікамі, акупантамі і злачынцамі. За гэта прыслужнікі дыктатара помсцяць Паліне. Больш 100 содняў па халодных і цёмных карцарах, бяскоцыя знясільваючыя этапы дажынёй ў 7-9 дзён, спроба запужаць карнай псіхіатрыяй, навешваньне усіх магчымых экстрэмісцкіх таблічак, абмежваньне ў перапісцы і пасылках, забарона тэлефанаваньняў і спатканьняў.

Але Паліна не скарылася. На сваім “суддзе” Паліна пераіграла карнікаў і ўсё выглядала так, што гэта Паліна судзіла гэтых пракурораў і міліцыянтаў. І той вырак, што так званы “судзя” агучыў, гучаў як вырак для яго і ўсёй карнай сістэмы. У кожным слове на “судзе” і кожным сваім лісце Паліна падкрэслівае: Лукашэнка – забойца і тэрарыст, з ім нельга весці ніякія перамовы. Толькі моцныя санкцыі і спыненьня уселякіх кантактаў з дыктатарам наблізіць крах сістэмы.

Паліна заўсёды заклікала беларусаў працягваць барацьбу ў любых умовах і абставінах, ніколі не здавацца і дзейнічаць.

Перамога і Свабода будзе тады калі мы ізноў выйдзем на вуліцы нашых гарадоў! Паліна верыць, што гэта будзе хутка! Жыве Беларусь!
Андрэй Шарэнда