​МІКОЛА СТАТКЕВІЧ з ліста ад 23.01.2022 г.: “Пачуў, што прызначана дата “рэферэндума”. Ён павінен ад…

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ з ліста ад 23.01.2022 г.:

“Пачуў, што прызначана дата “рэферэндума”. Ён павінен адбыцца па правілах Канстытуцыі 1996 г. – каб папраўкі былі зацверджаны, за іх павінна прагаласаваць болей за палову ўсіх зарэгістраваных выбаршчыкаў. Умоўна кажучы, калі на ўчасткі прыйдзе болей за 70% выбаршчыкаў і болей за 70% з іх прагаласуе “за”. Ва ўмовах дэмакратыі гэта амаль невырашальная задача. Але нашы справяцца .
“Чыстка” спісаў выбаршчыкаў, накрутка датэрміновага галасавання, “правільны” падлік – усё гэта мы шматразова праходзілі. А зараз і незалежных назіральнікаў прыціснулі.
Толькі адна складанасць – як арганізаваць шматлюднасць на ўчастках? Мо, дэмакратычныя сілы дапамогуць?”