​МІКОЛА СТАТКЕВІЧ – вытрымкі з лістоў. У гэтым допісе – пра “канстытуцыйную рэформу”:”Паглядзеў папр…

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ – вытрымкі з лістоў.
У гэтым допісе – пра “канстытуцыйную рэформу”:
“Паглядзеў папраўкі ў Канстытуцыю. Па-сутнасці, утворана трэцяя (пасля ніжняй і верхняй) “вышэйшая” палата парламента. З’ява ўнікальная, аналагаў не мае.
Таксама зараз не мае аналагаў тое, што адна персона будзе адначасова афіцыйна ўзначальваць выканаўчую ўладу і “вышэйшую” палату парламента, адначасова цалкам кантралюючы судовую ўладу. Гэта ніякая не перадача паўнамоцтваў, а іх нават фармальная звышканцэнтрацыя. Гістарычныя аналагі гэтаму былі – абсалютная манархія, напрыклад.
Як я зразумеў, такі стан улады плануецца захаваць да лета 2025 г., як мінімум. А мо і да 2030 г., бо ч.1 арт. 143 з паправак можа быць прыменена і пасля ўзнікнення сітуацыі, апісанай у ч.2 арт.143. “Канстытуцыйны суд” дасць адпаведнае тлумачэнне.
Хаця, у працэсе абмеркавання паправак можа з’явіцца яшчэ ініцыятыва працоўных, каб запісаць 2030 год наўпрост. […]
Яшчэ – усё, што трэба ведаць пра “санкцыі”: за мінулы год экспарт у ЕС вырас на 90%, а імпарт – на 2%”.
З ліста ад 30.13.21 г.
“Ужо пісаў табе 30.12 па “канстытуцыі”. У дадатак (як вішанька на торце): УНС разглядае пытанні “імпічменту” пад кіраўніцтвам… аб’екту імпічменту. Вось такая калізія.
З ліста ад 05.01.2022
“Цікава, ці рэагуюць як-небудзь незалежныя аналітыкі на намер выкінуць з Канстытуцыі раздзел пра імкненне краіны да нейтралітэту? Бо гэта, разам з гатоўнасцю размясціць у нас расійскую ядзерную зброю, ставіць Беларусь у вельмі небяспечнае становішча, у цэнтр імавернага ядзернага канфлікту. Пасля якога Беларусь не выжыве.
З ліста ад 16.01.2022