​МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ З ліста ад 06.02.22 г.”Некалькі дзён таму пачуў афіцыйную лічбу заражэння ў карон…

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

З ліста ад 06.02.22 г.

“Некалькі дзён таму пачуў афіцыйную лічбу заражэння ў каронавірусам за дзень — болей за 7 тысяч. А што ў рэальнасці? І ўсё гэта на тле такога некамплекту ўрачоў. Калі ў прэстыжным Мінску іх 800 не хапае, то можна толькі ўяўляць, што робіцца ў рэгіёнах, у райбальніцах. Толькі і застаецца, што заклікаць не панікаваць. Ды прыходзіць на “рэферэндум”.

Гора краіне, з якой уцякае адукаваны клас. І ніякія судовыя рашэнні аб спагнанні грошай за навучанне, як было не вельмі даўно ў Брэсце, не спыняць гэтыя ўцёкі. Толькі ўмацуюць людзей у рашэнні не вяртацца.”