​МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ З ліста ад 09.02.22 г.”Заўтра гэтыя вучэнні. Спадзяюся, што расійскія войскі пабр…

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

З ліста ад 09.02.22 г.

“Заўтра гэтыя вучэнні. Спадзяюся, што расійскія войскі пабразгаюць зброяй, напалохаць Захад і Украіну ды з’едуць дахаты.

Але гэта вельмі небяспечна — запрашаць на сваю тэрыторыю чужыя войскі ў колькасці, параўнальнай з колькасцю ўласнага войска (у нас яго меней за 40 тым + болей за 20 тым цывільнага персанала).

Па-сутнасці, зрабіць так — гэта зрабіцца закладнікам чужой волі. Што захочуць — зробяць, нават пытацца не будуць. Могуць вайну развязаць з нашай тэрыторыі і нас у яе ўцягнуць. Могуць на зваротным шляху заехаць у Мінск і паскорыць ” працэс утварэння Саюзнай дзяржавы”.

Памятаем, як атручаныя расійскімі войскамі Сеймы Рэчы Паспалітай ухвалялі падзелы сваёй дзяржавы. А тут і акружаць не трэба — гэтым звышпаслухмяным “дэпутатам” толькі скажы. За ўсё прагаласуюць. І аб’явяць інкарпарацыю ў склад РФ патрыятычным актам па захаванню незалежнасці ад Захаду ўнутры Расіі.

Але ўсё гэта — страхі “калабарантаў”. А ва ўлады – свая іерархія страхаў. Літаральна зараз вырашылі ўзброіць пажарнікаў ды навучыць іх разганяць “масавыя беспарадкі”.