Працягваецца ціск на палітзняволенага Яўгена АфнагеляЖонка палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Б…

Працягваецца ціск на палітзняволенага Яўгена Афнагеля

Жонка палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля паведаміла, што яго зноў змясцілі ў ШІЗА. Агулам палітвязень правёў у штрафным ізалятары 30 сутак, а сёння стала вядома, што яму дадалі яшчэ 7 сутак — ён прабудзе там як мінімум да 1 сакавіка.

Таксама дадому да жонкі палітвязня прыходзіла міліцыя — яны шукалі яе, прасілі ў бацькі ключы ад дома. Прычына такой цікавасці сілавікоў невядомая — жанчына знаходзіцца за мяжой.

Нагадаем, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» 25 траўня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падтрымайце Яўгена:
– ПК №1, 211440, Наваполацк, Технічная, 8, Яўген Ігаравіч Афнагель