Вельмі цяжка зараз знайсці правільнае рашэнне. Акурат, той выпадак, калі выбіраеш паміж дрэнным і го…

Вельмі цяжка зараз знайсці правільнае рашэнне. Акурат, той выпадак, калі выбіраеш паміж дрэнным і горшым.

Я пра што. Даруйце, шмат літар…
Нагадаю, што Беларусь усё яшчэ краіна, якая “імкнецца да нейтралітэту і без’ядзернага статусу” (ар.18 Канстытуцыі). Але ўжо заўтра гэта норма, на думку ініцыятараў гэтага мерапрыемства, мусіць кануць у Лету. Затое мусіць з’явіцца норма, якая робіць непадсуднымі дзеянні асобы “ў перыяд яе знаходжання на пасадзе прэзідэнта”.
Яшчэ раней памянялася санкцыя арт. 356 Крымінальнага кодэкса “Здрада дзяржаве”, у якой цудоўным чынам зніжана верхняя мяжа адказнасці за здраду службовай асобай з 25-і да 20 год зняволення і проста прыбраная ч.2, якая прадугледжвала смяротнае пакаранне, калі здрада дзяржаве суправаджаецца забойствам/і.

Мне падаецца, што глыбінны сэнс гэтых “пазітыўных пераменаў” зараз стаў відавочны (і гэта не пра працаўладкаванне пенсіянераў): ужо заўтра мы перастанем “імкнуцца да нейтралітэту і без’ядзернага статусу” і цалкам “законна” нашы хлопцы могуць стаць пушачным мясам на чужых войнах.

Далей. Па пакуль яшчэ дзейснаму (?) асноўнаму закону, каб рэферэндум адбыўся, трэба, каб у ім узялі ўдзел больш за палову выбарцаў, і больш за палову прыйшоўшых прагаласавалі “за”.
Ну, тут усё проста. Вангую, што да канца сённяшняга дня прагаласуе каля 43- 45% выбарцаў. Ёсць яшчэ адна дзіўная рэч з арыфметыкай: (я вельмі адказна стаўлюся да словаў і стараюся правяраць усе, што кажу альбо пішу, наколькі гэта магчыма. Канешне, я магу памыляцца, але гэта, так бы мовіць, “афіцыйная” памылка).
Сачыце за рукамі: па афіцыйным дадзеным перапісу 2019 года, колькасць насельніцтва Беларусі складала 9413 тысяч чалавек (каб не занудстваваць, сотні адпушчу). З іх ад 0 да 19(!) год – 2049 тысяч чалавек. Заўважце, 2/5 з іх – людзі, якія маюць права галасаваць. Але такімі дробязямі можна і не замарочвацца.
Такім чынам, вельмі груба, правам голаса напрыканцы 2019 года, мусіла валодаць 7 364 тысячы чалавек. А яшчэ памятаем пра тых, хто стала жыве за мяжой (я не разбіралася вельмі дакладна, можа, яны тут і ўлічаны, але, верагодней за ўсё, не). Адкрываю сайт ЦВК і бачу, што колькасць уключаных у спісы выбарцаў складае 6810 тысяч. Э-м-м? Гэта як? Ну, я разумею, кавалак “адкусілі”, парушыўшы законы і не даўшы права галасаваць тым, хто за мяжой. Ну, разумею, страты ад кавіду. Але ж не паўмільёна! “Падлічыць”, безумоўна, можна ўсё. І вынікі атрымаць любыя. Але… Карцінку масавай падтрымкі дзе ўзяць?

І вось у мяне пытанне, на якое няма “правільнага” адказу. Калі мы прыйдзем заўтра і моўчкі (!!!) “станем у чаргу”, то што гэта будзе і на карысць каго (чаго) будзе выкарыстана?
Уяўляю карцінкі ў самых чЭсных СМІ “всенародного одобрямс” і “в едином порыве поддержали”… Іншых профітаў асабіста я не бачу.
Каждый выбирает по себе… (с)
Марына Адамовіч

Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.