Украіна можа нанесці прэвентыўны ракетны ўдар па БеларусіПра гэта заявіў сакратар Савета нацыянальна…

Украіна можа нанесці прэвентыўны ракетны ўдар па Беларусі

Пра гэта заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

«Нашыя войскі сёння займаюцца знішчэннем расійскай вайсковай тэхнікі і рэсурсаў, якія ёсць сёння на тэрыторыі нашай краіны. Па неабходнасці, калі будзе прынятае рашэнне вярхоўным галоўнакамандуючым зрабіць гэта, яно будзе прынятае», – заявіў ён у эфіры тэлеканала «Украіна 24».

На ўдакладняючае пытанне, ці нанясе Украіна прэвентыўны ўдар па Беларусі ў выпадку прыняцця прэзідэнтам Украіны, вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Зяленскім рашэння, Данілаў адказаў: «Натуральна».