Кітай спадзяваўся рукамі путлера адкусіць сабе Ўкраіну. Кітай даўно кантралюе рэсурсы РФ і спадзяваў…

Кітай спадзяваўся рукамі путлера адкусіць сабе Ўкраіну.

Кітай даўно кантралюе рэсурсы РФ і спадзяваўся, што супольны план з путлерам па аднаўленні былога СССР спрацуе і Украіну захопяць хутка, без разбурэнняў, перафарматуюць – ва Ўкраіну савецкага толку – якая патрэбна Кітаю дзеяздольным працавітым народам і рэсурсам і транзітам.

Праўда – была праблема – для Кітая таксама небяспека ад вольнадумных праеўрапейскіх украінцаў – таму генацыд-зачысткі мірнага насельніцтва ўваходзілі ў супольныя планы РФ – КНР…Зараз гэтая мэта становіцца празрыстый.

Нацыю ратуе эвакуацыя на Захад нацыянальнаскіраванай часткі ўкраінцаў.

А зараз КНР уключылі заднюю і на публіку не сталі падтрымліваць карацелей крамля, бо занадта шмат разбурэнняў ды ахвараў мірнага насельніцтва, занадта. А 75% эканомікі Кітая – залежыць ад эканомікі ЗША і ЕС.

Япония, мяркую, яшчэ згуляе тут сваю ролю пасля таго, як РФ вымушаная будзе падмахнуць мірныя пагадненні – напэўна путлера тады ўжо не будзе фізічна і РФ стане перад выбарам – здаваць свае застаўшыеся тэрыторыі , пасля сыходу Чачні, Татарстану, Якуціі, Крыму ды іншых аўтаномій – здаваць землі Сібіры ды Дальняга Ўсходу у 50 гадовую арэнду КНР ці Японіі. Тут адбудзецца , як у старым анекдоце – “Там , куды прыйшло ЗША – там Паўднёвая Карэя, дзе прыйшлі расейцы з КНР, там Паўночная Карэя” – факт рэчаіснасці.

А Ўкраіна – гэта Еўропа, дзе вольнадумны працавіты арганізаваны народ здольны абараніць свае цывілізацыйныя ідэалы коштам уласнага жыцця, хутка абучыцца ваяваць на суперсучаснай вайсковай тэхніцы ды паўстаць супраць ворага, большага па колькасці ўтрая Для Кітая – там рабоў не знойдуць…

Кітай разлічваў на іншы фінал ды арыентаваў да яго путлера. Задача путлера была пакінуць пад Кітаем Украіну ў новым прасавецкім фармаце і Беларусь. Пасля Малдова, Літва, Польша, Балканы – праз страх ядзернай атакі. Самых мужных ды здольных да супраціву – зачысціць. План, мяркую, такі….Але увесь цывільны свет – больш за Рашку і Кітай, больш за карумпаваную мафію тэрарыстычнага толку, засеўшую ў Крамлі ды лукашэнкаўскіх васальскіх прыўладных прыкарытных палацах.

Беларусы, дарэчы, у 2020 годзе паказалі, што яны таксама еўрапейцы. Пад акупацыяй знаходзіцца 8 мільёнаў еўрапейцаў, якія хочуць жыць у вольнай незалежнай краіне, якія ішлі з голымі рукамі на БТРы ды пад кулі, 4000 якіх за актыўную дзейнасць знаходзяцца за кратамі у сталінскіх турмах на вялікія тэрміны, пад катаванннямі.

Але Кітай зразумеў, што беларусы – таксама кепскія рабы – нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага. Дзе грамадзяне атрымалі не апошнімі ў Еўропе Магдэбургскае права. Дзе Статут ВКЛ на старабеларускай мове ў 1588 годзе абвесціў, што ўсе дзяржаўныя і службовыя асобы мусяць выконваць закон ды главенства праўнага парадку.
Ніякі новы путлераўскі часовы савок не вытравіць жаданне беларускага народа жыць у краіне, дзе пануе закон, а не калгасная карумпаваная лукашэнкаўская мафія тэрарыстычнага толку.

Зараз лукавый сцыкліва назірае, куды каціцца вайсковае кола смерці, ці не пераедзе яно яго асабіста з ягонаю бандаю пацукоў, якія ўжо заселі на цырлах на старце, паджаўшы хвасты ды гатовыя саскачыць,пакінуўшы тонучы рускі карабель, які ўвесь свет паслаў “на х..й”.. Выставіўшы перад сабою 50 тысяч беларускіх срочнікаў ды сувораўцаў, лукавы ментоўскіх сілавікоў людажэраў пакінуў пры сабе – дабіваць беларускі бунт у канцлагеры. Але пакуль апроч здачы плацдармаў пад войскі РФ – нікуды пысу не суне. Відаць пацук адчувае, што рашка не пацягнула вайну з цывілізаваным светам і толькі ядзерная кнопка пад аўдзяўбанымі кіпцюрамі – адзіны аргумент і фактар, які трымае іх у гульне.

А Кітай сваімі рукамі нічога рабіць не стане – гэта іхны прынцып. Ім гандляваць прыйдзецца ды будаваць эканоміку з вольнай незалежнай Украінай, а рашкі з рабамі – як калоніі КНР – хопіць па горла – на тысячу год наперад. РФ зачыняць ад усяго свету вялікай кітайскай сцяной за жалезнай занавескай. Бо КНР – гэта ГУЛАГ, у якім пакуль што добра працуе эканоміка. Беларусь пасля ўцёкаў пацука мусіць застацца з Еўропай – толькі з Еўропай.