Навіны
*
Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі8 верасьня 1514 году адбылася найбуйней…
*
Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі8 верасьня 1514 году адбылася найбуйней…
*
Вітаем Вас, шаноўныя беларускі і шаноўныя беларусы! Сёння беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень вайс…
*
Сёння адбылося ўрачыстае ўручэнне шэўронаў клубу для чальцоў, паспяхова прайшоўшых курс базавай падр…
*
8 верасня 1514 г. адбылася найбуйнейшая бітва паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Пад Воршай войскі г…
*
А калі вы не можаце да нас прыйсці, мы падрыхтавалі для вас трансляцыю.Вось тут.Patreon (для бяспечн…
*
У сённяшняй рубрыцы грэка-каталіцкі святар, айцец Андрэй Крот, працягвае знаёміць з хрысціянскімі ма…
*
Канцэнтрат баявога жыцця ў адным відэа ад ТГ КрыўцоваРух з пабрацімамі. Дарога ў сектар. “Прылёты” і…
*
Відэа па запыту гледачоўМінулым разам, калі госьці з Познані паказвалі сваю батлейку “Літвіны ў Позн…

​Мікола Статкевіч у кожным лісце піша пра Украіну. З ліста ад 20.03.2022 г.:”Што тычыцца чутак пра …

*

Мікола Статкевіч у кожным лісце піша пра Украіну.

З ліста ад 20.03.2022 г.:
“Што тычыцца чутак пра “рэзервы” з “Хезбалы” і ІГІЛ. “Хезбала” – ваенна-палітычнае арганізацыя ліванскіх шыітаў (лідар – шэйх Насралла). Яе баевікі разам з іранскімі войскамі ўдзельнічалі ў вайне ў Сірыі на баку Башара Асада супраць атрадаў сунітскай большасці. Але ва Украіну яны не палезуць – Іран не падтрымае. Ды й далёка ад Лівана, дзе ёсць канкурыруючыя ваенна-палітычныя арганізацыі сунітаў і хрысціян. А ІГІЛ аб’яўлена тэрарыстычнай арганізацыяй як на Захадзе, так і ў РФ. Зрэшты, ёсць чачэнцы. […]

Калі расійцы сцішылі наступальныя дзеянні, то 6эта можа сведчыць, што палітычныя, санкцыйныя і чалавечыя страты Масквы падыходзяць да межаў прымальнасці. […]

“Ужо відавочна, што ва ўмовах перавагі Расіі ў наступальных узбраеннях і дамінавання яе авіяцыі ў паветры ды стэпавага адкрытага характару мясцовасці большай часткі тэрыторыі Украіны, украінскія войскі рэалізуюць стратэгію апорных пунктаў абароны ў населеных пунктах. Каб байцы маглі хавацца за сценамі дамоў ад авіяразведкі і выкарыстоўваць іх замест брані. Тым болей, што абвадных дарог нават вакол буйных населеных пунктаў там мала, амаль усе дамы нават у вёсках – мураваныя.
Але такая стратэгія – відавочна, змушаная, бо яна вядзе да стратаў сярод мірнага насельніцтва, калі яно не эвакуяванае. Альбо, калі эвакуацыя адбылася – да “каўровай бамбардзіроўкі” населенага пункта. Дарэчы, калі з’явіцца лісце, і лесапалосы і пасадкі ўздоўж дарог перастануць праглядаецца, украінцам будзе лягчэй маскіравацца ад авіяцыі. Калі да таго часу вайна не скончыцца, безумоўна.

Мікола Статкевіч
З ліста ад 20.03.2022 г.