Палітзняволенага Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму
Праваабаронцам стала вядома, што 12 красавіка ў судзе г. Наваполацка разгледзяць справу «аб пераводзе Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага і Ірыны Шчаснай ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Рашэнне будзе прыймаць суддзя Ірына Жарова. Верагодна, іх збіраюцца пераводзіць на «турэмны» рэжым. Пра гэта раней паведамляў сваёй жонцы Яўген Афнагель.
Нагадаем, у траўні 2021 сямі палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках “пратэснага” артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. — Вясна