Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у калоніі асудзілі яшчэ на год зняволенняУ гомельскай жаночай…

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у калоніі асудзілі яшчэ на год зняволення

У гомельскай жаночай калоніі 7 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк. У гэты раз яе асудзілі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Справу на выязным пасяджэнні разглядаў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў, які прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN)
bit.ly/3xbaSCk