Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі фігурантаў «справы Ціханоўскага» 31 траўняПра гэта ў фэй…

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі фігурантаў «справы Ціханоўскага» 31 траўня

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Марына Адамовіч.

Нагадаем, у Гомелі 14 снежня быў абвешчаны прысуд шасці палітвязням: Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову. Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Ім прысудзілі ад 14 да 18 гадоў калоніі.

Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А