МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
“У мяне ўражанне, што яны так ірвуцца да Адэсы, бо спадзяюцца знайсці там істотную колькасць “удзячных украінцаў”. Асабліва, з улікам трагічных падзей, якія там адбыліся 8 гадоў таму. На мой погляд – дарэмнае спадзяванне. Нават прыхільнікам “рускага свету” не падабаюцца бомбы з неба. Да таго ж, і 8 гадоў таму яны былі ў Адэсе ў меньшасці. А што ўжо зараз казаць?
Недзе ў сярэдзіне восені 2013 года ў Магілёўскай турме ў расійскім часопісе “The Times” я прачытаў вялікае сацыялагічнае даследванне пра стаўленне ўкраінцаў да інтэграцыі ў ЕС. Ва ўсіх рэгіёнах прыхільнікі еўраінтэграцыі перавышалі (у Адэсе вельмі выразна). За выключэннем Крыма і Усходняга Данбаса, дзе сітуацыя была выразна супрацьлеглай. Гэтае апытанне было зроблена яшчэ да Еўрамайдана, да “зялёных чалавечкаў”. Па-сутнасці, Расія “адгрызла” тое, што само было гатовае да гэтага. А на іншыя кавалкі ёй было б лепей і не замахвацца.

Тое, што Украіна здолела адбіць […] свае гарады ў розных рэгіёнах, сведчыць пра здольнасць яе войска канцэнтраваць сілы для правядзення лакальных наступаў і пра высокі баявы дух салдат. А мажліва яшчэ і пра канцэнтрацыю расійскіх войскаў на іншых напрамках.
[…] Вельмі ўражвае трагедыя мірных жыхароў Марыупаля.”
03.04.2022 г.