​МІКОЛА СТАТКЕВІЧСённяшні палітычны рэжым РФ набыў выразныя рысы мілітарысцкага рэжыма. Яго ідэалогі…

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ
Сённяшні палітычны рэжым РФ набыў выразныя рысы мілітарысцкага рэжыма. Яго ідэалогія – рэваншызм.

Але любая ўладная ідэалогія падтрымліваецца большасцю, пакуль дае надзею на павелічэнне спажывання гэтай большасцю тавараў ды паслуг. Папярэдняе рэваншысцкае дзеянне Крамля было падтрымана пераважнай большасцю расійцаў, бо анэксія Крыма стварала ў іх надзею, што цяпер танны адпачынак каля блізкага цёплага мора будзе даступней.

Думаю, што зараз большасць расіян разумее, што з-за нападу на Украіну іх агульнае спажыванне істотна і надоўга зменшыцца. Гэта не можа не паўплываць на папулярнасць улады і яе кіраўніка. Мяркую, што праз два гады палітычны рэжым у РФ зменіць сваю скіраванасць і будзе сыходзіць ад рэваншызма. Гэта не першы выпадак у гісторыі, калі ідэалогія апынецца, кажучы словамі Маякоўскага, “канарейками побита”.

Гомель СІЗА 3
30.03.2022