МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
Праз два гады пасля выкрадання і праз два мінулых этапа Мікола Статкевіч памяняе ўжо шостае месца зняволення і чарговую, нелічаную ўжо, камеру на іншую. То бок, ні сонца, ні зямлі, ні травы, ні дрэваў, ні неба, якіх ён не бачыў ужо два гады, і якія так любіць, не з’явіцца. Толькі новая камера на наступныя, як яны спадзяюцца, 12 год. (
У Беларусі “палітычных” яшчэ не асуджалі да “асаблівага” рэжыму. Пры любым іншым яму залічылі б, як і астатнім, год у СІЗА за паўтара).
І цяпер ужо ніякіх перадач (акрамя, хіба, адзінай “паложанай” ў год.
Марына Адамовіч