Дабраахвотніку Палка імя Кастуся Каліноўскага Грыгорыю (пазыўны “Гія”) – 53 гады, але гэта не пераш…

Дабраахвотніку Палка імя Кастуся Каліноўскага Грыгорыю (пазыўны “Гія”) – 53 гады, але гэта не перашкодзіла яму прыняць рашэньне ехаць бараніць Украіну.

Калі пачалася вайна, Грыгорый нелегальна пераплыў мяжу Беларусі, ледзь не ўтапіўся, але даў рады дабрацца – спачатку ў Літву, потым у Польшчу, а далей – ва Ўкраіну ў наш Полк.

“Пайшоў ваяваць, бо вызваленьне Беларусі ад гаўляйтара і яго апрычнікаў зараз залежыць ад таго, калі мы выкінем расейскіх фашыстаў з Украіны” – кажа Грыгорый.

З такімі мужнымі беларусамі – пераможам!

@BelWarriors