Палітвязня Паўла Севярынца ў шклоўскай калоніі пазбавілі працяглага спатканняМінулае працяглае спатк…

*

Палітвязня Паўла Севярынца ў шклоўскай калоніі пазбавілі працяглага спаткання

Мінулае працяглае спатканне ў палітвязня Паўла Севярынца было ў снежні 2021 году, паведамляе @vicspring. Але ў красавіку адміністарцыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі «злосным парушальнікам рэжыму». Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. 

Нядаўна Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.

Нагадаем, у траўні 2021 Севярынцу і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. За кратамі Паўла ўтрымліваюць больш за два гады.

Падтрымаць Севярынца можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец