“[…] Думаю, што лінія фронта павінна стабілізавацца. Бо бліц-прарываў украінцы там не дапускаюць, а маруднае прасоўванне вядзе да павелічэння стратаў атакуючага боку. Восенню фронт павінен дакладна стабілізавацца, бо з дажджамі рух цяжкай тэхнікі па размоклым чарназёме вельмі абцяжараны. Але эканамічная вайна Захаду супраць РФ будзе толькі нарастаць. У “АиФ” расійскі эксперт параўнаў гэты працэс з катком – павольна і незваротна.
Распад імперый увогуле хваравітая рэч для насельніцтва метраполій. Асабліва, калі іх эліты не спрабуюць загаіць постімперскую траўму, а спрабуюць разбярэдзіць яе дзеля рэйтынгаў і ўлады. Калі ў іх атрымаецца дасягнуць жаданага, то гэта гарантуе паўторы небяспечных для свету гульняў у рэванш наступнымі пакаленнямі палітыкаў. Таму для свету будзе лепш, калі гэтая спроба “вярнуць тэрыторыі, некалі “здабытыя славутымі продкамі” (ён ведаў!!! ) завершыцца нічым. І свет гэта добра разумее.
Гледзячы па ўсім, Беларусь пакуль пазбегла непасрэднага ўдзелу ва ўкраінска-расійскай вайне. Але пагрозы застаюцца. Адна з іх – магчымасць для Масквы хутка завяршыць “палітычнае будаўніцтва” саюзнай дзяржавы, калі ва Украіне поспеху дасягнуць не атрымаецца. Бо расійскія войскі ўжо тут.”
З ліста за 05.06.2022 г.: