​Мікола Статкевіч 20-га чэрвеня этапаваны з СІЗА-3 у Гомелі. Куды? Невядома. Калі “па закону”, то ў…

Мікола Статкевіч 20-га чэрвеня этапаваны з СІЗА-3 у Гомелі. Куды? Невядома. Калі “па закону”, то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым то бок, “камернае ўтрыманне” – такая сабе турма ў калоніі.
Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды.
Бясконца ўдзячная ўсім дарагім гамельчанам, якія нязменна і несупынна нас падтрымлівалі і дапамагалі на працягу ўсяго гэтага часу.
Дзякуй, дарагія!

Ну і памятаем, што кожны дзень набліжае нашых каханых да Волі.
З Фэйсбуку жонкі Міколы Статкевіча Марыны Адамовіч