Палітвязня Мікалая Статкевіча ў калоніі паставілі на ўлік, як схільнага да экстрэмізму
Марына Адамовічраспавяла апошнія навіны пра Мікалая.
«Мікола адразу напісаў заяву на адзіночнае ўтрыманне з сувязі з пагрозамі ад адміністрацыі і супрацоўнікаў. Гэта дастаткова звычайны падыход, бо ён мае ўжо вялікі жыццёвы досвед таго, што з ім выпадковыя людзі ніколі не сядзяць.
Мікалай зрабіў вельмі цяжкі выбар, і для мяне цяжка сябе ўявіць – чалавек, які ўжо 2 гады знаходзіцца адзін вырашаецца такім рашучым спосабам працягваць свой уласны супраціў. Прынамсі яшчэ на працягу мінімум трох год. Бо асаблівы рэжым – гэта такая схаваная турма. Асаблівы рэжым прадугледжвае на працягу не менш, чым траціны тэрміну, камернае ўтрыманне. То бок тое самае, што яны мелі ў СІЗА, толькі без перадачак, без двух асобных шпацыраў, і гэтак далей».