«Паліна нарэшце знайшлася у жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча). Больш месяца лукашысты хавалі яе месцазнаходжанне. ПК-24 гэта калонія для жанчын рэцыдывістак, якія паўторна здзейснілі цяжкае злачынства. Яна знаходзіцца ў лесе паміж Рэчыцай і Светлагорскам і вядома вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання.Таксама ПК-24 вядома кепскімі санітарнымі ўмовамі для вязняў і цяжкай фізічнай працай для зняволеных».
Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзіліпа ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк Напісаць анлайн