Вымова, пазбаўленне перадачы і спаткання, ШІЗА: навіны пра палітвязня Мікалая СтаткевічаЖонка Мікала…

Вымова, пазбаўленне перадачы і спаткання, ШІЗА: навіны пра палітвязня Мікалая Статкевіча

Жонка Мікалая Статкевіча падзялілася храналогіяй спагнанняў, якія атрымаў палітвязень у калоніі меньш, чым за месяц:

«5-га ліпеня — аб’яўлена вымова;
6-га ліпеня быў пазбаўлены перадачы (адзінай на год згодна з рэжымам);
7-га ліпеня — адпраўлены ў ШІЗА на восем сутак;
12-га ліпеня — пазбаўлены спаткання».

Акрамя гэтага, палітвязня паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». 15 ліпеня Мікола павінен выйсці са штрафнога ізалятару, але ён мяркуе, што тэрмін яму могуць працягнуць.

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 25 месяцаў. 14 снежня 2021 Мікалаю быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. У канцы чэрвеня быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу