Пры Клубе Стралкоў Літвы створана падраздзяленне для замежнікаў, у якое ўвойдуць і беларусы
Падраздзяленне будзе дзейнічаць як філіял пры саюзе стралкоў Літвы.
«Цяпер у нас адзін вораг як у літоўцаў, так і ў беларусаў – гэта рэжым Пуціна. Які ўмяшаў у гэтую барацьбу і вашую дзяржаву. І нам трэба змагацца супраць гэтага. А калі некалькі народаў пачынае разам, дык гэта сіла. Сустракаліся з беларусамі, якія хочуць разам з нашай арганізацыяй супрацьстаяць гэтаму злу. Мы запрасілі і сёння мы стварылі міжнароднае падраздзяленне пры нашай арганізацыі», – адзначыў прэзідэнт клуба імя Путвінскіса Саюза Стралкоў Літвы Стасіс Ігнатавічус.
«Ствараецца арганізацыя, якая будзе садзейнічаць найбліжэйшаму вяртанню беларусаў у свабодную Беларусь і рабіць для гэтага не толькі мітынгі, мерапрыемствы, нейкія акцыі, але рэальна рыхтавацца і ўмець валодаць зброяй у тым ліку», – адзначыў Яўген Вільскі, намеснік старшыні партыі «Народная грамада».
Крыніца: @belsat