​​МІКОЛА СТАТКЕВІЧ Прабіўся стары ліст Мікола Статкевіч ад 19.09. Не ведаю, па якой “прыкмеце” яго в…

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ
Прабіўся стары ліст Мікола Статкевіч ад 19.09.
Не ведаю, па якой “прыкмеце” яго выбралі з шэрагу іншых, якія “згубіліся” (у тым ліку і з афіцыйнымі дакументамі, пра што я пісала раней). Сёння ўжо 7-га кастрычніка. Больш пакуль лістоў не “знайшлося”. Мабыць, паштовы смоўж заблукаў ці знясілеў па дарозе. ((

На жаль, новага-добрага не здарылася. Па ранейшаму, на Мікалая кожны дзень складаюць акты “за прагулачны дворык”. Па-ранейшаму, новых “плюшак”, якія можна б адабраць, не дабавілася, а старых – не засталося. Акты соляць на зіму, верагодна.
Па-ранейшаму, Мікалай поўны невычарпальная гумару і яго заўсёднай іроніі. Як заўжды, поўны любові, радасці і прагі да жыцця.
Некалькі цытат з ліста:
“Навін амаль ніякіх. Толькі што штодня пішуць акты за прагулачны дворык. Але гэта ўжо звыклае. Як і ШІЗА 🙂
У ваконнай нішы, як я зразумеў, галубы гадуюць сваё птушанё. Гэта ўжо падлетак, толькі разы ў паўтары меньшы за дарослага голуба. Але, як я прачытаў у вераснёўскім нумары “Вокруг света”, паляцець ён павінен адразу, як дасягне “дарослых” памераў. Адтуль жа даведаўся, што галубы кормяць сваіх птушанят “птушыным малаком” – таарожнай масай з зоба.
Пацучыныя дзевачкі перыядычна прарываюцца да камерных кратаў, хоць гэты падлетак іх не пускае, малоціць крыламі. Ніяк не могуць скарыцца са стратай крыніцы харчавання 🙂 .”

Мікалая перавялі ў камеру паверхам вышэй, а “дзевачкі” і туды забіраюцца, як я разумею. Мабыць, разам з “пераходзячым” дзіцёнкам ))

З Фэйсбуку Марыны Адамовіч