Над палітвязнем і палітыкам Мікалаем Статкевічам працягваюць здзекавацца ў калоніі
Верагодна, яго зноў змясцілі ў ШІЗА. Перад гэтым Мікалай быў у ШІЗА ў верасні, у жніўні яго перавялі на паўгода ў адзіночную камеру.
Адміністрацыя калоніі паставіла Статкевіча на ўлік як схільнага да экстрэмізму, а ў ліпені пазбавіла перадачы і таксама змясціла на 8 сутак у ШІЗА.
Пра новае катаванне стала вядома ад жонкі палітвязня. У лісце ён напісаў, што яго выклікалі на камісію за чарговыя «парушэнні», Марына Адамовіч мяркуе, што ён зноў у штрафным ізалятары.
Сам Мікалай так піша пра свой стан і настрой:
«У мяне ўсё добра, адчуваю сябе добра. Тут усё, як звычайна – чытаю, займаюся фізкультурай…
Калі ласка, не хвалюйся за мяне. Я не мерзну, ежы мне дастаткова. Да ШІЗА я, як сапраўдны беларус таксама прызвычаіўся. Да таго ж, там камера ў разы большая, чым адзіночка. Ёсць дзе пагуляць. Бо паўгадзіны прагулкі мне мала, а гулянне па камеры не зусім тое, хоць я там шмат хаджу».
Таксама Мікалай заклікае трымаць бадзёры настрой
«Разумею, што быць пазітыўным у такіх знешніх варунках складана. Але ўсё роўна – радавацца! ... Імкніся быць на пазітыве, думай пра добрае, шукай радасных заняткаў»
Крыніца: Марина Адамович / facebook.