З Фэйсбуку Марыны Адамовіч
Галоўная прыкмета, што МІКОЛЕ СТАТКЕВІЧУ сапраўды стала лягчэй, – ён ізноў пачаў разважаць пра вайну і палітыку.
Ліст ад 24.11.2022 г.
Ліст ад 24.11.2022 г.
“Тое, што Масква масава бамбіць энэргасістэму Украіны, каб прымусіць яе не столькі да перамоў, колькі да спынення наступу на Данбасе — я ведаю. Вяртанне той жа Макееўкі робіць вельмі складанай задачай для Масквы завязаць “ДНР” і “ЛНР” у адзіны гаспадарчы комплекс.А наступ жа яшчэ працягваецца і баяздольнасць украінскага войска ды яго тэхналагічны ўзровень толькі растуць.”
Можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце: [email protected]
Кожны можа запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікола Статкевіч , і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты.
Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу