Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

ВІНШАВАННЕ АД МАРЫНЫ АДАМОВІЧДарагія сябры, маё сэрца перапоўнена ўдзячнасцю да кожнага з вас. Да ты…

*

ВІНШАВАННЕ АД МАРЫНЫ АДАМОВІЧ
Дарагія сябры, маё сэрца перапоўнена ўдзячнасцю да кожнага з вас. Да тых, хто стаіць прама, хто штодзённа трымаецца сваяго, тых — хто падтрымлівае нас словам, учынкам па ўсім свеце, паўсюль. І ўнутры краіны, і за яе межамі. Да нашых цудоўных суайчыннікаў за мяжой ад якіх я атрымала столькі цяплыні, што мая ўдзячнасць абсалютна бясконцая.

Маё сэрца сёння з усімі вамі і яно перапоўнена ўдзячнасцю. Маё сэрза з тымі, хто зараз за кратамі. Маё сэрца з іх сем’ямі. Маё сэрца з тымі, хто пакінуў краіну вымушана, хто пакутуе зараз у растанні з радзімай ды блізкімі людзьмі. У мяне адно пажаданне: калі ласка не губляйце надзею. Не губляце надзею і стойце ў сваім. Узрошчвайце свой сад. Тое, што адбылося за апошнія тры гады, ягл нікуды не дзенецца. Яно расце, спее, хоць зараз здаецца, што ўсё прапала. Што ўсё безнадзейна, бо надыйшлі вельмі цёмныя часы. Нас чакае не вельмі легкі час. Але, калі ласка, не губляйце надзею.

У нас з Мікалаем ёсць адна такая бясконцая, можка крышку навязлівая мантра: калі з’явіцца надзея, вы не пазнаеце беларусаў. У мяне няма ў лексіконе слова “неверагодныя”, гэта — не тое слова, якое апісвае стаўленне да вас мае дарагія. Проста, нарэшце беларусы самі разняволіліся, дасталі тое, што доўга-доўга цеплілася ў глыбіні іхняго сэрца і зразумелі, што яны могуць самі адказваць за сваё жыццё. Яны могуць зрабіць гэту краіну самай прыгожай, самай шчаслівай, самай свабоднай краінай на свеце. І давайце не будзем адмаўляцца ад гэтай нашай мары. Я малю бога толькі аб адным: каб ён даў нам яшчэ адзін шанс і каб даў нам мудрасць гэтым шансам распарадзіцца. Я вельмі хачу, каб гэты шанс надыйшоў ужо хутка, у наступным годзе.

Верым у лепшае. З Новым годам!
https://youtu.be/pbSsSWNeGdo

Дарагія сябры, маё сэрца перапоўнена ўдзячнасцю да кожнага з вас. Да тых, хто стаіць прама, хто штодзённа трымаецца сваяго, тых — хто падтрымлівае нас словам, учынкам па ўсім свеце, паўсюль. І ўнутры краіны, і за яе межамі. Да нашых цудоўных суайчыннікаў…