​МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧЗ Фэйсбуку Марыны Адамовіч Гэтыя святочныя дні, напоўненыя чаканнем дзівосаў, Міко…

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
З Фэйсбуку Марыны Адамовіч

Гэтыя святочныя дні, напоўненыя чаканнем дзівосаў, Мікола Статкевіч праводзіць у ШІЗА. Чарговая “спецаперацыя”, верагодна. Тэрмін “пакарання” мне невядомы. Дапускаю, што пастараюцца захапіць усё святы. А тое ж у адзіночцы 1 метр на 3 можа расслабіцца, святочны настрой адчуць. Так і ўяўляю шыкоўны святочны стол на 1 базавую, якую, дарэчы, яму не кожны месяц удаецца атаварыць з-за ШІЗО. (На наступны скарыстацца “с’эканомленым” не дазваляюць).

Агулам, гэта ўжо не меньш, чым 21-е спагнанне з ліпеня.. Да хваробы палову часу Мікалай правёў у ШІЗА. Не скардзіцца. Іранізуе:

Наступны ліст (як мінімум) прапушчу з-за ШІЗА. Ну, крыху палянуюся пэўны час. 🙂 А то кінуўся трэніравацца”.
[З ліста ад 19.12]

Ну і традыцыйна – пра надзённае:
Трывожыць рост актыўнасці галоўнага саюзніка адносна нас. Калі памятаеш, падчас спаткання ў Гомелі я казаў табе, што каля Новага года яму трэба будзе вызначыцца з уласным палітычным лёсам. Бо ў сакавіку прыйдзецца агалошваць гэта. Таму рызыкі для нас узраслі.”

А яшчэ Мікалай прасіў перадаваць віншаванні ўсім прыстойным людзям і асабліва, тым, хто падтрымлівае нас [палітвязняў]
Вось, перадаю

Можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце:  [email protected]
Кожны можа запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікола Статкевіч , і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу