​Дарагія сябры, сардэчна віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!Няхай радасць гэтай чароўнай падзеі нап…

Дарагія сябры, сардэчна віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!
Няхай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрца кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці да перамогі і не згубляць надзеі.
Гэта час выканання жаданняў, дабрачыннасці, міласэрнасці, асаблівай увагі да блізкіх, тых, хто мае патрэбу ў нашым клопаце і дапамозе.
Няхай у кожным доме пануе атмасфера ўзаемаразумення, павагі і любові.
Няхай бацькі больш не плачуць аб сваіх дзецях. Няхай скончыцца вайна, а беларусы і ўкраінцы вернуцца ў родныя хаты.
З Раством Хрыстовым!