Сябры!Мы запрашаем вас прыняць удзел у маршы салідарнасці Беларусаў у Вільні, які адбудзецца 9 жніўн…

Сябры!
Мы запрашаем вас прыняць удзел у маршы салідарнасці Беларусаў у Вільні, які адбудзецца 9 жніўня 2023 года і будзе прысвечаны трэцяй гадавіне масавых пратэстаў у Беларусі. Гэта будзе важная падзея, на якой мы выкажам нашу салідарнасць і падтрымку беларускаму народу, які змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.
Мы збяромся ў 18.00 на Катэдральнай плошчы Вільні, каб разам зрабіць нашыя галасы чутнымi. Мы выступім за свабоду слова, свабоду думкі і свабоду выбару.
Разам мы пойдзем па цэнтральных вуліцах Вільні, каб паказаць усім, што мы не застанемся абыякавымі да таго, што адбываецца ў Беларусі і з беларусамі.
Мы запрашаем кожнага, хто падзяляе нашы каштоўнасці і перакананні, далучыцца да нас. Разам мы можам дабіцца змен і зрабіць свет лепшым і справядлівым. Давайце аб’яднаемся ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю.
План мерапрыемства:
18.00 збор
18.30 прывітальнае слова
18.45 пастраенне ў марш
19.00 Марш па маршруце Катэдральная плошча – Плошча Кудзіркі – вул. Ягайлас – – вул. Пілімо – вул. Каліноўскага- вул. Міндаўга – амбасада Беларусі.
Пасля заканчэння маршу каля амбасады будзе магчымасць выказацца ў кожнага, хто жадае.
Арганізатары маршу Беларусаў у Вільні.