Такое пачуццё, што зноўку нам прапануюць сесці за адзін стол з махлярамі. Яўген Вільскі, сябра каман…

Такое пачуццё, што зноўку нам прапануюць сесці за адзін стол з махлярамі. Яўген Вільскі, сябра каманды Мікалая Статкевіча партыі “Народная Грамада” па пытанні галасавання рэзалюцыі “Выбары 2024” -гэта падман і імітацыя. Наша каманда каторы раз даводзіць, што ў лукашысцкім цырку ўдзел прымаць нельга. У адночас, як паказвае наш досьвед, патрэбна даводзіць сусветнай супольнасці пра праблемы Беларусі, выкарыстоўваючы “вакно магчымасцяў”. У фінальнай версіі, якая пасля галасавання прымае статус дакумэнту зніклі важныя пункты. Судзячы, з адказу А. Жываглот рэзалюцыя і не рэзалюцыя, а пасля галасавання па дакументу працуе рэдакцыйная група, якая ўносіць праўкі.
Спадарства, гэта так не працуе. Прапанова, абмеркаванне, праўкі гэта да галасавання!
Пытанняў шмат, адказы не на гэтай панэлі. Дзякуй!
Жыве Беларусь