​МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧАўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя ў чарговы раз прызнала Беларус…

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
Аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя ў чарговы раз прызнала Беларусь самай несвабоднай з еўрапейскіх краін. Ганебная сітуацыя, з якой нельга скарыцца годнаму чалавеку.

Змагацца за вызваленне краіны, пратэставаць супраць злачынцаў ва ўладзе – галоўная задача палітычнай апазіцыі. Па вызначэнню.

Але, “канструктыўная апазіцыя” заяўляе, што пратэставаць у Дзень Волі нельга – бо на яго трэба “толькі святкаваць”. Нельга і на Чарнобыльскім шляху – бо на ім трэба “толькі смуткаваць”. Ва ўсе астатнія дні таксама нельга – бо рэжым афіцыйнага дазволу на пратэст супраць сябе, натуральна, не дае. А без дазволу – “гэта ж незаконна!”.

Як сказаў у пазамінулым стагоддзі выбітны нямецкі паэт Генрых Гейнэ:
“Калі сыходзяць героі, на арэну выходзяць клоуны”.

Менск
16.04.2018 года

Можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце:  [email protected]
Кожны можа запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікола Статкевіч , і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты і вы не атрымліваеце навінаў ад яго!

Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу