Сяргей Спарыш. 1190 за кратамі. Згадваецца 2020 год. Акрэсціна. Чарговае судзілішча, чарговыя Сяргея…
27.09.2023Партыя Народная Грамада

Сяргей Спарыш. 1190 за кратамі.
Згадваецца 2020 год. Акрэсціна. Чарговае судзілішча, чарговыя Сяргея содні, чаканне ў маленькім парку такой неабходнай нам усім сустрэчы.
Сяргей з невялічкай торбай бадзёра выйшаў і яго ўсьмешка ў адну секунду паглынула ўсю тую боль, сумнеў і страх якія мы адчувалі ўвесь гэты час. Відавочна мы пабеглі абдымацца, перадаць яму ўсю тую энэргію, якую мы так клапатліва бераглі для яго. Натхніць, заматываваць, супакоіць і давесці, што яго шчыра чакалі на волі. Папераду Плошчы, без яго ну аніяк!
“Не падыходзце да мяне, у мяне вошы! У камеры сядзеў з бясхатнім!” – не стрымліваючы смеху, папярэдзіў Спарыш. І ў абсалютным хохаце мы палезлі да яго з цудатворнымі абдымахамі.
Зараз гэта архіў “Народнай Грамады”. Камера зафіксавала гэты дзень для нас.
І зноўку чаканне, хваляванне, сумневы. Але, Сяргей Спарыш, можам цябе пераканаць. Нам не страшны тыя вошы, а з гнідамі мы разбярэмся. Абяцаем!
Жыве Беларусь
Напішыце Сяргею ліст.
Сэрвісы для лістоў на рэсурсе https://dissidentby.com/
Адрас: ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295