120 гадоў таму ў канцы 1903 года ў Вільні прайшоў першы з’езд Беларускай рэвалюцыйнай Грамады, якая пасля была перайменавана ў Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ). На з’ездзе была прынята праграма партыі мэтамі якой былі звяржэнне самадзяржаўя і незалежная дэмакратычная рэспубліка. БСГ – першая беларуская палітычная партыя. У 1918 годзе многія сябры партыі падтрымалі абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, а сама БСГ адыгрывала вялікую ролю ў працэсе яе стварэння.
9 снежня 2023 года ў Вільні пройдзе канферэнцыя “120 гадоў беларускай сацыял-дэмакратыі” арганізаваная прадстаўнікамі сацыял-дэмакратычнага руху, уключаючы партыю Народная Грамада, Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Нашу партыю, моладзеваю арганізацыю сацыял-дэмакратаў “Маладая Грамада” і таварыства Беларускай культуры ў Літве пры падтрымцы сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы ды іншых партнёрскіх арганізацый.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўсе левыя дэмакратычныя арганізацыі, якія падзяляюць прынцыпы свабоды, справядлівасці і салідарнасці. Мэты за якія змагаліся нашы папярэднікі актуальныя да гэтага часу.
Жыве Беларусь.
Арг. камітэт канферэнцыі.