Апоўдні ў нядзелю 5 лістапада беларусы ў Вільнюсе сабраліся на плошчы Кудзіркі на мітынг салідарнас…

Апоўдні ў нядзелю 5 лістапада беларусы ў Вільнюсе сабраліся на плошчы Кудзіркі на мітынг салідарнасьці ў падтрымку музыкаў гурта “TOR Band”, якія за сваю творчасьць і любоў да Беларусі і беларусаў, 31 кастрычніка 2023 года атрымалі вялізарныя прысуды ад 7,5 да 9 год калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафы па 100 базавых велічынь:
Дзіма Галавач (вакаліст) – 9 год калоніі,
Яўген Бурло (ударнік) – 8 год калоніі,
Андрэй Ярэмчык (басіст) – 7,5 год калоніі

Да ўвагі незалежных СМІ

8 ЛІСТАПАДА 2023 года
Час правядзення 10:00-14:00

Пры падтрымцы медыя рэсурсу Хартыя’97 https://charter97.org/

Пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь
https://europeanbelarus.org/

Актывісты каманды Мікалая Статкевіча партыі “Народная Грамада” сумесна з прадстаўнікамі палітычных партый Беларусі, ладзяць акцыю салідарнасці каля будынку Еўрапарламента ў БРУСЭЛІ, БЕЛЬГІЯ.

Вы можаце падтрымаць зняволеных! Далучайцеся да актывістаў і дапамагайце інфармацыйна.

Калі жадаеце напісаць ліст падтрымкі палітычнаму вязню і губляецеся ў інфармацыйных рэсурсах, падказка тутhttps://dissidentby.com/

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!
#FreeStatkevich
#FreeSeviarynets
#FreePalina

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ