3 гады прайшло з моманту забойства Рамана Бандарэнкі.
3 гады рэжым Лукашэнкі працягвае забіваць незащгодных, трываюць сістэмныя рэпрэсіі, а колькасць палітычных зняволеных расце, пакуль краіна пагружаецца у цемру бяспраўя.
Але памяць пра герояў нашага часу не знікла. Яна жыве у нашых думках і дзеяннях, як і ў салідарнасці, што квітнее між беларусамі па ўсім свеце.
Сёння не час для смутку і разгубленасці, насамрэч гэта час для гонару і дзейнасці.
Замест хвіліны памяці – усё жыццё барацьбе!
11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка пабачыў у чаце, што невядомыя ў чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі на «Плошчы Перамен», паблізу яго дома, і выйшаў паразмаўляць з імі. Каля 22-й гадзіны ў двор прыехалі людзі ў цывільным і масках, пачалі зразаць стужкі, потым напалі на жыхароў, якія выйшлі з імі размаўляць. Раман быў моцна збіты, пасля чаго яго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль без прытомнасці даставілі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Ноччу 12 лістапада Раману зрабілі аперацыю, аднак уратаваць яго не ўдалося. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы чалавек.
Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» падрыхтавала да Дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаецца на знак памяці аб Раману Бандарэнку 12 лістапада, аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці з віне рэжыму». У дакуменце называюцца меркаваныя вінаватыя ў смерці Рамана Бандарэнкі:
Дзмітрый Баскаў (старшыня Федэрацыі хакею Беларусі).
Дзмітрый Шакута (інструктар спецпадрыхтоўкі ў в/ч № 3214 і № 3032 СОБР унутраных войскаў, былы кікбаксёр).
Яўген Ціманоўскі (старшы прапаршчык СОБР, баец ММА).
Сяргей Сарман (старэйшы групы СОБР) і група байцоў СОБР (в/ч 3032, г. Менск).
Аляксей Бабкоў (намеснік начальніка аддзелу крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Менску, адказны дзяжурны з 11 на 12 лістапада 2020 года).
Дзмітрый Балаба (камандзір менскага АМАПу).
Акрамя таго, за публікацыю пра Рамана Бандарэнка былі асуджаны па крымінальнай справе ўрач-анестэзіёлаг Арцём Сарокін і журналістка Кацярына Барысевіч.