АНАНІМНАСЦЬ ЯК ПАПРОК Наступная наша дыктарка, беларуская палітуцякачка, таксама ўзяла

Партыя Народная Грамада ##Беларусь ##СМІ ##Часопісы #Беларусь #СМІ #Часопісы

АНАНІМНАСЦЬ ЯК ПАПРОК

Наступная наша дыктарка, беларуская палітуцякачка, таксама ўзяла ўдзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі “І гэта ўсё ў табе” ды прадставіла сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі. Яна прасіла не называць сваё імя, бо не пачуваецца ў бяспецы нават у замежжы.

Я лічу глыбока сімвалічным, што яна абрала для агучвання фрагмент маёй кнігі, прысвечаны інстынктам гонару, годнасці і сумлення. Напэўна, у гэтым ёсць пэўны папрок і напамін пра гэтыя якасці беларускім мужчынам. Бо гэта мы дапусцілі, што нашы прыгожыя, пяшчотныя, адчувальныя і ні ў чым не вінаватыя жанчыны баяцца за сябе ды сваіх блізкіх не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Што сотні з іх знаходзяцца ў зняволенні толькі за слова падтрымкі, спагады да пацярпелых ці абурэння парушэннем чалавечых і прававых нормаў.

Даём ёй слова.