ШЭРЫ КОТ Дзмітрый Казлоў, былы палітвязень і блогер Шэры Кот,

Партыя Народная Грамада ##Беларусь ##СМІ ##Часопісы #Беларусь #СМІ #Часопісы

ШЭРЫ КОТ

Дзмітрый Казлоў, былы палітвязень і блогер Шэры Кот, ініцыятар акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной, як аўтарам кнігі “І гэта ўсё ў табе”, прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі. А я коратка прадстаўлю вам самога Дзмітрыя.

Упершыню пра яго многія ў Беларусі даведаліся ў 2017 годзе, калі дзякуючы вострым сацыяльным тэмам блогер Шэры Кот займеў вядомасць па ўсёй краіне. Восенню 2019 года, калі мы выкарыстоўвалі парламенцкія “выбары”, каб актывізаваць пратэстную актыўнасць, Дзмітрый вёў стрым з нашай акцыі ў Воршы. У траўні 2020 года ён рабіў стрым з першага мітынгу кандыдатаў пратэсту каля Камароўкі.

Дзмітрый атрымаў 5 гадоў зняволення, якія вытрымаў годна, пра што сведчыць і павелічэнне яму тэрміну зняволення на год. Быў дэпартаваны з Беларусі. Вядзе свой блог, з’яўляецца актывістам “Еўрапейскай Беларусі”.

Вось аўдыёзапіс, зроблены гэтым годным чалавекам і патрыётам.