
Аўдыязапісы фрагментаў маёй кнігі “І гэта ўсё ў табе” размяшчаюцца, са згоды іх чытальнікаў, не толькі на маім тэлеграм-канале, але і на ютуб-канале майго імя. Калегі, якія адмініструюць гэты канал, нават зрабілі асобны раздзел для такіх фрагментаў.
Дарэчы, мяне іншым разам пытаюцца, чаму я ўжываю выраз “ютуб-канал майго імя”, замест таго каб проста даць спасылку на яго.
Прычына бачная на скрыне вышэй: мой ютуб-канал уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Бачыце той, падкрэслены? Гэта ён і ёсьць. Таму, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, не публікуйце спасылкі на яго.
Акцыя салідарнасці з беларускімі незалежнымі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі на Радзіме і мной, як аўтарам кнігі, працягваецца.
Калі хочаце далучыцца — выбірайце любы яшчэ не агучаны фрагмент, запісвайце яго сваім голасам і дасылайце арганізатарам.
Дзякуй усім, хто ўжо бярэ ўдзел у акцыі.
https://docs.google.com/document/d/1EyZbpcatbBCbpRIc1insCP8b_Ulzd157K4_cJSWgkTU/edit?tab=t.0