ГЕРОЙ ДВУХ НАРОДАЎВалянцін Троцкі, намеснік старшыні Народнай Грамады, далучыўся да акцыі салідарнас…

Партыя Народная Грамада

ГЕРОЙ ДВУХ НАРОДАЎ

Валянцін Троцкі, намеснік старшыні Народнай Грамады, далучыўся да акцыі салідарнасці з беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі на Радзіме і мной, як аўтарам кнігі «І гэта ўсё ў табе», ды агучыў фрагмент з кнігі для яе аўдыёверсіі.

Калі ў 2020 годзе пачаліся пратэсты, шмат хто мог пабачыць магутную фігуру Валянціна з вялікім сцягам Народнай Грамады ў цэнтры Мінска і каля СІЗА на вуліцы Валадарскага, куды Валянцін разам з паплечнікамі па партыі ў жніўні 2020 года неаднаразова прыводзіў тысячы дэманстрантаў, патрабуючы майго вызвалення з турмы.

Пачынаючы з 2022 года Валянцін Троцкі са зброяй у руках змагаецца ва Украіне супраць расійскай агрэсіі. Мае баявыя ўзнагароды. Нягледзячы на даўно ўжо дасягнуты непрызыўны ўзрост, ён працягвае барацьбу за свабоду сваёй першай Радзімы – Украіны. Як некалі змагаўся за свабоду Беларусі. Для мяне ён герой двух нашых народаў. Дзякуй, дружа!

Твая падтрымка – гонар для мяне.