Сёння спаўняецца 33 гады з таго дня, калі апошнія падраздзяленні расійскага войска пакінулі тэрыторыю Літвы. У ноч на 31 жніўня 1993 года Літва канчаткова пазбавілася чужой арміі на сваёй зямлі.
Незалежнасць Літвы была адноўленая яшчэ 11 сакавіка 1990 года, але поўная свабода прыйшла толькі тады, калі апошні расійскі салдат пакінуў Літву.
Для беларусаў гэтая дата таксама мае асаблівае значэнне. Мы добра разумеем, што сапраўдная незалежнасць — гэта не толькі дзяржаўны сцяг і герб, але і права самому вырашаць, хто будзе знаходзіцца на тваёй зямлі, якой будзе твая краіна і з кім яна будзе будаваць сваю будучыню.
Жадаем Літве заўсёды заставацца свабоднай, незалежнай і моцнай краінай. І верым, што аднойчы Беларусь таксама стане краінай, якая сама вызначае свой шлях.