Прайшло шэсць гадоў. Рэпрэсіі не скончыліся.7 жніўня ў спіс «экстрэмістаў» дадалі 32-гадовага жыхара…

Партыя Народная Грамада

Прайшло шэсць гадоў. Рэпрэсіі не скончыліся.

7 жніўня ў спіс «экстрэмістаў» дадалі 32-гадовага жыхара Пінска Максіма Дзямчука. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК — за ўдзел у «масавых беспарадках». Падрабязнасці справы невядомыя, аднак гаворка ідзе пра пратэсты, якія адбываліся ў Пінску пасля выбараў у жніўні 2020 года.

Сёння ўжо жнівень 2026 года. Ад тых падзей мінула ўжо шэсць гадоў. Людзі жывуць сваім звычайным жыццём: праца, сям’я. Але рэпрэсіўная машына не спыняецца.

Таму разважаць пра істотнае «зніжэнне ўзроўню рэпрэсій» у Беларусі заўчасна. Асобныя памілаванні не адмяняюць таго факта, што рэпрэсіі працягваюцца, а людзей усё яшчэ знаходзяць і караюць за падзеі шасцігадовай даўніны.

Рэжым Лукашэнкі не забыўся на 2020 год і, відавочна, не збіраецца дараваць тым, хто калісьці адважыўся сказаць яму «не». Нават калі чалавек пасля пратэстаў гадамі жыў звычайным жыццём, гэта не гарантуе яму бяспекі.

Пакуль у Беларусі працягваюць саджаць людзей за падзеі 2020 году, гаварыць пра заканчэнне палітычных рэпрэсій проста немагчыма.