ПРАГНОЗЫ ЧАСОЎ РАСПАДУ (ЧАСТКА 2)
Цяпер, як абяцаў у папярэднім матэрыяле, іншыя прыклады дакладных прагнозаў распаду СССР і будучыні яго рэспублік.
На адной з навуковых канферэнцый напрыканцы 80-х я пазнаёміўся з навукоўцам з Масквы, які належыў да вельмі старой адукаванай сям’і, што стагоддзямі жыла ў розных ісламскіх краінах, і які добра ведаў паўднёвыя савецкія рэгіёны. Мы размаўлялі пра будучыню гэтых рэгіёнаў пасля распаду савецкай імперыі. Па яго меркаванню, сярэднеазіяцкім савецкім рэспублікам наканаваны “альбо хан, альбо законы шарыяту”. Цяпер мы бачым, што там, пасля вайны з ісламістамі ў Таджыкістане і задушэння іх выступаў ва Узбекістане, пакуль спыніліся на варыянтах “ханского” праўлення. Мой суразмоўца лічыў, што Азербайджан мае перспектывы для існавання сваёй дзяржавы, дзякуючы нафтавым даходам, прагназаваў праблемы для Грузіі, якой, па яго словам, было цяжка прапанаваць нешта ліквіднае для міжнародных рынкаў. Яшчэ ён вельмі скептычна ацэньваў перспектывы самастойнага існавання Арменіі, якая тады ўжо вяла ўзброены канфлікт з Азербайджанам з-за Нагорнага Карабаха і знаходзілася ў халодным канфлікце з саюзнікам Азербайджана Турцыяй. Заціснутай паміж ворагамі Арменіі, па яго меркаванню, не будзе іншага выйсця, як “вярнуцца” да Расіі.
Але ж прагноз – не прысуд. І цяпер мы бачым, як Арменія вырываецца з геапалітычнай пасткі, хоць і змушана ахвяраваўшы Нагорным Карабахам. Мне гэта, чамусьці, нагадвае некалі пачутую гісторыю, як воўк, каб вырвацца з пасткі, адыгрызае сабе трапіўшую ў яе лапу.
Асабліва запомніўся яшчэ адзін тагачасны прагноз, які, дакладней, трэба было б назваць папярэджаннем ці нават пагрозай.
Адзін курсант Мінскай вышэйшай інжынернай зенітнай ракетнай вучэльні, у якога я быў кіраўніком дыпломнай працы, пасля вакацый, праведзеных у Маскве, распавёў мне пра размову на вечарынцы з прадстаўніком нейкай расійскай шавіністычнай арганізацыі. Той, па словах майго дыпломніка, коратка сфармуляваў сваё бачанне будучыні імперыі. Гучала яно так: “Прыбалтыка сыйдзе. Яны там чужыя для нас, сваімі ніколі не будуць. Таму, хай сыходзяць. Азіяцкія рэспублікі хай таксама сыходзяць – колькі ўжо можна сядзець на нашай шыі. За Украіну мы будзем ваяваць. Але яна занадта вялікая, не ведаю, ці здолеем яе адолець. А вы, беларусы, сядзіце і нават не рыпайцеся “. Не ведаю, ці адрасавалася гэтае папярэджанне асабіста мне, бо ў вучэльні ўжо хадзілі чуткі пра мае “нацыяналістычныя” погляды, ці гэта была пагроза ўсім беларусам. Але прыняў я яе сур’ёзна, бо погляды таго “прагназіста” былі, як я шмат разоў пераконваўся, дамінуючымі сярод расійскага грамадства. Але, на той момант, гэта пагроза нават у нечым супакоіла мяне, бо, калі яны самі не ўпэўнены, ці “адолеюць” Украіну, то іх параза там дасць шанцы на незалежнасць і нам. Таму трэба было “рыпацца “: ствараць сваё войска, весці гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства. Але, ведаючы настроі ў Расіі, ўвесь час чакаць, калі Масква пачне свой рэванш.
Шчыра кажучы, у снежні 2021 года, праз 30 год пасля Белавежскіх пагадненняў, якія “адмянілі” СССР, я ўжо пачаў спадзявацца, што ўсё завершыцца Крымам і Данбасам, пакуль не з’явіўся невыканальны ўльтыматум Масквы NATO, які быў класічным casus belli (нагодай для вайны), і пакуль ў раёне Мазыра не размясціліся расійскія войскі, нібыта для вучэнняў.
А зараз Украіна ваюе не толькі за сваю незалежнасьць. Яна яшчэ ваюе і за незалежнасць Беларусі ды краін Балтыі, як мінімум. Думаю, што беларусы, якія паехалі ва Украіну пасля расійскага ўварвання туды, выдатна гэта разумеюць. Чарговы парадокс гісторыі – некалі Украіна, дзякуючы Багдану Хмяльніцкаму, зрабіла Масковію імперыяй з-за свайго далучэння да яе, што, пасля доўгага і крывавага супраціву ды самых вялікіх у нашай гісторыі чалавечых стратаў, “заматала” ў гэтую імперыю і Беларусь. А цяпер Украіна вядзе вайну, каб адстаяць сваю незалежнасць і тым “адмяніць” імперыю.
Нагадвае выпраўленне гістарычных памылак.