Сёння спаўняецца тры гады з дня смерці Алеся Пушкіна — беларускага мастака, рэстаўратара і палітвязн…

Партыя Народная Грамада

Сёння спаўняецца тры гады з дня смерці Алеся Пушкіна — беларускага мастака, рэстаўратара і палітвязня, якога забіў рэжым.

11 ліпеня 2023 года 57-гадовы Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі,
куды яго даставілі з Гродзенскай турмы з прабадной язвай. Неабходная медыцынская дапамога была аказана занадта позна.

Мастак усё жыццё прысвяціў захаванню беларускай культурнай спадчыны. Ён рэстаўраваў касцёлы, цэрквы, палацы і розныя гістарычныя помнікі Беларусі. Перад затрыманнем працаваў над аднаўленнем палаца Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёна.

У 2022 годзе мастака асудзілі на пяць гадоў калоніі за “распальванне варажнечы”. Але сапраўднай прычынай пераследу былі яго грамадзянская пазіцыя і адданасць Беларусі. На працягу многіх гадоў ён ствараў перформансы, якія адкрыта крытыкавалі дыктатуру і абаранялі беларускую гісторыю і нацыянальную памяць.

Алесь Пушкін пакінуў пасля сябе не толькі карціны і адноўленыя помнікі архітэктуры. Ён пакінуў прыклад чалавека, які не здрадзіў сваім прынцыпам нават перад пагрозай турмы.