Безумоўна, правячы ў Беларусі рэжым як можа ўпіраецца, каб пазбегнуць такога сцэнару. Але, пры глаба…

Партыя Народная Грамада

Безумоўна, правячы ў Беларусі рэжым як можа ўпіраецца, каб пазбегнуць такога сцэнару. Але, пры глабальнай залежнасці ад Масквы, адмовіцца ад выканання “саюзнага” абавязку робіцца ўсё цяжэй. За дзесяцігоддзі ўтрымання ва ўладзе раней ці пазней прыходзіцца плаціць. “За так” падобных бонусаў не даюць.
Ранейшая плата нашай мовай, гісторыяй і культурай толькі стварыла перадумовы ды абудзіла апетыт да поўнага паглынання цяпер ужо “искусственной нации, которая говорит на одном с нами языке”. Тым болей, што Маскве патрэбны новыя салдаты і ваенны плацдарм для наступных войн.
Так што цяпер платай за “працяг банкета” для адной сям’і могуць стаць лёсы нашай дзяржавы, нацыі і мільёнаў беларусаў.